Не, няправільна: гасцьёў з іншаземных абласцёў
Вось прыехалі ўсе: містэр, пані, гер, місье
Сі сіньёра, уі мадам, прахадзіце, гаспада
Вось прыехалі яны: і паненкі, і паны
У край суворых катаклізмаў са сваіх капіталізмаў
Госьці, госьці, госьці
Хтосьці ёсць, няма кагосьці
Госьці, госьці, госьці
Хтосьці з кімсьці, дзесьці штосьці (Дзесьці штосьці)
Павялі тады мужчынаў мы ў музэй вайны айчыннай
Павялі тады жанчынаў мы на каву капучына
Усе па-рознаму балбочуць, капучыну піць ня хочуць
А з музэю госьці ўпотай зьнеслі пару кулямётаў
Кажуць: «Гэта нам карысна ў змаганьне з глабалізмам
А яшчэ карысна нам самагонкі па сто грам»
Госьці, госьці, госьці
Хтосьці ёсць, няма кагосьці
Госьці, госьці, госьці
Хтосьці з кімсьці, дзесьці штосьці (Гэта госці)
Любяць госьці самагонку, маюць густ даволі тонкі
Бо тэкіла ром і віскі — гэта ўсё па глабалісцку
Вось разьвітвацца ўжо час, што ж, чакайце ў госьці нас
І рыхтуйце там свае куантро і драмбуе
Госці, госці, госці
Хтосьці ёсць, няма кагосьці
Госці, госці, госці
Хтосьці з кімсьці, дзесьці штосьці
Госці, госці, госці
Хтосьці ёсць, няма кагосьці
Госці, госці, госці
Хтосьці з кімсьці, дзесьці штосьці
Госці, госці, госці
Хтосьці ёсць, няма кагосьці
Госці, госці, госці
Хтосьці з кімсьці, дзесьці штосьці
Госці, госці, госці
Хтосьці ёсць, няма кагосьці
Госці, госці, госці
Хтосьці з кімсьці, дзесьці штосьці


















